28.01.25Загадкі Бусліка
Сёння навучэнцы групы №8 пазнаёміліся з прыроднымі сімваламі Беларусі, пашыралі ўяўленні аб раслінах лугу, лесу, аб асаблівасцях беларускай прыроды, аб прыродаахоўнай дзейнасці людзей.
Выхаванцы разглядалі вырабы з лёну і саломкі, упрыгожвалі ручнікі васількамі, ляпілі бусла – сімвала свету і цішыні. Педагог дашкольнай адукацыі фарміравала ўменне выхаванцаў выказваць свае думкі на беларускай мове, абапіраючыся на творы вуснай народнай творчасці і творы беларускіх пісьменнікаў.